Студэнтку выключаюць з унівэрсытэта за тое, што яна была абраная ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі

Учора, 24-га лістапада, Тацьцяне Хома, студэнтцы факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ, прарэктар унівэрсытэта С.В. Шаўрук паведаміў што яе выключаюць з унівэрсытэта. Два тыдні таму яна была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе. Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі. Аднак некаторыя супрацоўнікі ўнівэрсытэта ў прыватных размовах кажуць, што патрабаваньне выключыць Тацьцяну паступіла зь Міністэрства адукацыі па прычыне абраньня Тацьцяны ў Праўленьне ESIB.

Чытаць далей

Оставить комментарий

Вы должны войти, чтобы оставить комментарий.


  Rating All.BY